Поиск по библиографии: (<.>A=Меяроўскі, Анатоль Сямёнавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1936—2023)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Меяроўскі, Анатоль Сямёнавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1936—2023).
Месца нараджэння: г. Мінск. Вучоны ў галіне глебазнаўства і лугаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1991), прафесар (1995). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976), лаўрэат Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), узнанароджаны ордэнам "Знак Почета" (1973), Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1981).
Характарыстыка дзейнасці: Адзін з аўтараў канцэпцыі асваення і рацыянальнага выкарыстання глебаў меліярацыйнага фонду, сфармуляванай у Асноўных напрамках развіцця меліярацыі зямель і іх выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь. Даследаванні, праведзеныя вучоным і пад яго кіраўніцтвам, ахопліваюць шырокі спектр сельскагаспадарчых аспектаў меліярацыі глеб, абгрунтоўваюць тэорыю комплекснага рэгулявання і кіравання глебавымі працэсамі. Прыхільнік вырашальнай ролі біялагічных метадаў меліярацыі Меяроўскі А.С. распрацоўвае навуковыя асновы стварэння на меліяраваных землях Беларусі высокапрадуктыўных лугоў працяглага карыстання, якія забяспечваюць мінімальныя страты арганічнага рэчыва глеб і атрыманне высакаякасных кармоў. Большая частка навуковых прац прысвечана пытанням ўгнаенні шматгадовых траў, сенажацей і пашы, ўзаемасувязі глеба - расліна, выкарыстанні экалагічнага патэнцыялу асушаных глебаў. Значны ўклад унёс у распрацоўку і ўкараненне дыферэнцыраваных сістэм угнаенняў на асушаных глебах, якія ўключаюць пытанні вапнавання, прымянення арганічных і мінеральных угнаенняў, у тым ліку мікраўгнаенняў. Аўтар каля 700 навуковых і навукова-вытворчых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 5 сведчанняў на вынаходкі і патэнт. З'яўляецца аўтарам двух гатункаў шматгадовых траў. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена 20 кандыдацкіх дысертацый. Інфармацыя на 2021.
Крыніцы інфармацыі: Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10.
Биобиблиография научных трудов А. С. Мееровского: к 85-летию со дня рождения. — Минск, 2021.
Анкета вучонага
[Некролаг] // Навука. — 2023. — 7 лютага (№ 6). — С. 6.